Актыўны «Летні патруль» . Як на Ляхавіччыне праходзяць рэйды па месцах адпачынку насельніцтва каля вады?

З пачатку лета супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і Асвода правялі больш за 80 рэйдаў па месцах адпачынку насельніцтва каля вады. Пад увагу трапілі і афіцыйныя зоны адпачынку, і так званыя дзікія пляжы, дзе купанне не дазволена, але, тым не менш, знаходзяцца смельчакі, гатовыя рызыкаваць не толькі ўласным жыццём, але і здароўем і жыццём сваіх дзяцей.


Чарговы рэйд у межах акцыі «Летні патруль» прайшоў напярэдадні выхадных на гарадской зоне адпачынку на рацэ Ведзьме. Прадстаўнікі МНС, Асвода і райкама БРСМ звярталі ўвагу дзяцей і дарослых на неабходнасць захоўваць правілы бяспечных паводзін у вадзе і на беразе. Удзельнікі рэйду нагадалі, што нельга пакідаць малых каля вадаёмаў без нагляду, заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Расказалі пра адміністрацыйную адказнасць за купанне ў нецвярозым стане. У дапамогу рэйдавай групе – інфармацыйныя матэрыялы, якія засталіся на памяць многім адпачывальнікам.
Юлія ЛЕШЫК,
спецыяліст РАНС.