Сёння – Дзень беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства.
Гэта свята – даніна павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і падняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.
Павага да чалавека, маральная чысціня, высакароднасць і самаадданая любоў да роднай зямлі – каштоўнасці, якія спрадвеку адрозніваюць і аб’ядноўваюць беларусаў. Сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамагаюць нам будаваць шчаслівую, моцную краіну!
Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас са святам і ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.