У Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі выявілі выпадкі крадзяжу паліва, камплектуючыя да тэхнікі, фураж і г.д.

Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў праводзяць рэйды па выяўленні і спыненні фактаў правапарушэнняў у сферы аграпрамысловага комплексу.

▶️ Як расказаў начальнік ААПП Ляхавіцкага РАУС Сяргей ХМАРУК, на мінулым тыдні ў чатырох выпадках міліцыянеры выяўлялі выкрадзенае паліва, камплектуючыя да тэхнікі, фураж і г.д.

▶️ У аграгарадку Нача ў ходзе аператыўна-прафілактычнай адпрацоўкі адміністрацыйнага ўчастка быў выяўлены факт крадзяжу 17 кілаграмаў камбікорму. На жывёлавода мясцовай гаспадаркі складзены адміністрацыйны пратакол.

▶️ Таксама выкрыты факт выкарыстання 12 літраў афарбаванага паліва ў асабістай сельгастэхніцы. Праводзіцца праверка.

☝️Рэйды па захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў будуць праходзіць і далей.