Факт-экспрэс-навіны

· Назначэнні. Намеснікам старшыні Ляхавіц-кага райвыканкама з 25 мая 2010 года назначаны Уладзімір Уладзіміравіч ДЗЯЖУРНЫ.
З 22 мая 2010 года Навасёлкаўскі сельскі выканаўчы камітэт узначаліў Аляксандр Пятровіч БУЙКЕВІЧ.
· У КАМІТЭЦЕ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2010 годзе.
Калі ў вас ёсць прэтэнзіі, якія датычаць уступных іспытаў, звяртайцеся на «гарачую лінію» Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці — званіце па тэлефонах: 23-87-12, 23-09-07, 23-91-57 (г. Брэст), 45-47-31 (г. Баранавічы), 35-95-60 (г. Пінск).
· З УЗНАГАРОДАЙ! Прадстаўнікі будаўнічай галіны Беларусі атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Брэсцкай вобласці. Ганаровых грамат і прэмій супрацоўнікі будаўнічых прадпрыемстваў Брэстчыны ўдастоены «за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны». У іх ліку — прараб Ляхавіцкай СПМК-16 Васілій Хмарык. Шчыра віншуем!
· ЖЫЛЛЁ ПАВЫШАНАЙ КАМФОРТНАСЦІ. У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2010 г. № 639 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 года ў Ляхавіцкім райвыканкаме вызначаны пералік жылых дамоў, якія адносяцца да прысядзібных жылых дамоў павышанай камфортнасці. Да такіх дамоў адносяцца прысядзібныя жылыя дамы (кватэры ў блакіраваных жылых дамах) з агульнай плошчай жылых памяшканняў больш за 200 кв. метраў, забяспечаныя гаспадарча-пітным і гарачым водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем і вентыляцыяй, электраасвятленнем ад цэнтралізаваных, мясцовых або індывідуальных сістэм з выкарыстаннем традыцыйных або альтэрнатыўных крыніц, абсталяваныя газавымі або электрычнымі плітамі. Уласнікам жылых дамоў з вышэйзгаданага пераліку будуць вы-сланы апавяшчэнні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі па ўстаноўленай Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі форме.
· НА СТАРЦЕ — ПАШТАВІКІ. 22-24 мая ў Брэсце прайшла традыцыйная абласная спартакіяда сярод каманд раённых вузлоў паштовай сувязі. Паспяхова на спаборніцтвах выступіла каманда ляхавіцкіх паштавікоў. Мужчынскія каманды па міні-футболе і валейболе занялі прызавое трэцяе месца. Удала выступілі і ў дартсе — у супрацоўнікаў РВПС таксама трэцяе агульнакаманднае месца.
Ролю капітанаў каманды ўдала выканалі начальнік РВПС Вольга Арэхва і старшыня мясцовага прафкама паштавікоў Людміла Жагунь. Гэта не першае паспяховае выступленне спарт-сменаў-аматараў з Ляхавіччыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *