ФатоГРАФА Гурыновіча ў Ляхавіцкім раёне ведалі лепш, чым мясцовых журналістаў

У раёне яго ведалі, бадай, лепш, чым усіх нас, мясцовых журналістаў. На рэдакцыйным мата- цыкле ён, без перабольшвання, дзясяткі, а то і сотні разоў аб’ездзіў усе вёскі, палі, лясы і балоты. Прыгожы, статны, ён умеў узняць настрой героям будучых публікацый, знайсці такі ракурс, што звычайная даярка на газетнай паласе выглядала красуняй.

Яго і зараз цяжка ўявіць без фотаапарата. Здаецца, ён і нарадзіўся з “Зенітам” на грудзях, каб дастойна тварыць летапіс свайго краю, які беззапаветна любіў і ўслаўляў.

Рабочая раніца фотакарэспандэнта Уладзіміра Гурыновіча пачыналася… каля воданапорнай калонкі, што месцілася насупраць будынка райаддзела міліцыі. Ён набіраў два вядры вады і нёс у лабараторыю, калі так можна было назваць невялікі сыры пакой, застаўлены колбамі, бутэлькамі, скрынямі з хімічнымі растворамі, негатывамі і пазітывамі. Затым пачыналася марудная, карпатлівая праца над кожным кадрам…

У. БАЦКАЛЕВІЧ, «ЛВ» 22 кастрычніка 2008 года №82 (11580)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *