27 октября автомобилисты и дорожники отпразднуют профессиональный праздник

Прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства “Аўтацэнтр “Вікторыя” з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком РУП “МАЗ”, з якім супрацоўнічае ўжо шмат гадоў. І калі раней тут праводзілася гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне “МАЗ”аў, то з мінулага года “Вікторыя” набыла і статус машынабудаўнічага прадпрыемства – тут збіраюцца аўтамабілі вядомай беларускай маркі.

Акрамя таго, прадпрыемства мае акрэдытацыю на правядзенне дзяржтэхагляду транспартных сродкаў усіх катэгорый. Прафесіяналы “Вікторыі” дасканала праводзяць агляд и дыягностыку ўсіх сістэм аўтамабіля на адпаведнасць патрабаванням бяспекі. Начальнік станцыі дыягностыкі Аляксандр Калбаса і інжынер тэхагляду транспарту Уладзімір Ліцкевіч (на здымку)у сваіх “дыягназах” машынам упэўнены.

Адзін з абавязкаў дарожнікаў – уладкаванне штучных няроўнасцяў (так званых ляжачых паліцэйскіх).

У  зоне адказнасці работнікаў філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Ляхавіцкага ДРБУ-200 знаходзіцца 430 кіламетраў дарог. Прадпрыемства забяспечвае ўтрыманне і эксплуатацыю дарожнай гаспадаркі. Вялікі аб’ём работ выкананы да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2013”. І сёння працягваюцца добраўпарадкаванне і рамонт дарог у сельскіх населеных пунктах, дарог мясцовага значэння. З пачатку года толькі ямачны рамонт праведзены на плошчы 10840 квадратных метраў. Клапоцяцца дарожнікі і пра падрыхтоўку да зімовага перыяду: ужо нарыхтавана 3,049 тон пясчана-салянай сумесі. А неўзабаве будзе ўведзены ў эксплуатацыю на бітумнай базе ДРБУ-200 міні-завод па вытворчасці дарожных бардзюраў, пліткі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *