Калектыву рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»
Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды 70-годдзя выхаду ў свет першага нумара газеты!
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і актыўнай пазіцыі жыхары раёна маюць магчымасць атрымліваць аператыўную і карысную інфармацыю, жывуць інтарэсамі і праблемамі рэгіёна, адчуваюць сваю адказнасць і прыналежнасць да гісторыі малой радзімы. Адметна, што мэты кансалідацыі грамадства, выхавання чалавечай годнасці і патрыятызму вы дасягаеце не толькі друкаваным радком, але і справай. Яскравы таму прыклад – рэалізаваны намаганнямі “Ляхавіцкага весніка” праект па аднаўленні ажэшкінскага парку.
Мы ўпэўнены, што вялікі творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства і надалей будуць залогам плённай дзейнасці стваральнікаў газеты і летапісцаў гісторыі раёна.
Прыміце словы ўдзячнасці за ўважлівае стаўленне да праблем людзей, якасны інфармацыйны прадукт і захаванне лепшых традыцый берасцейскай журналістыкі.
Жадаю ўсяму калектыву “Ляхавіцкага весніка” далейшых творчых поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
З павагай, старшыня аблвыканкама К. А. Сумар.
24 кастрычніка, 2013 год.