Слёзы і смех

Сяджу вечарам у сваім рабочым кабінеце, правяраю сачыненні. Мае вучні заўсёды іх пішуць самі, не шукаюць у інтэрнэце, як робяць гэта іншыя. Але сёння адна дзяўчынка спісала з крытычнага артыкула, і спісанае не раскрыла тэмы. Гэта мяне абурыла і… рассмяшыла. Няўжо яна падумала, што настаўніца не здагадаецца?
Прыношу сачыненні ў клас і кажу, што адной толькі вучаніцы трэба выставіць двойку.
— А за што? Я не спісвала ніадкуль. Вы заўсёды да мяне прыдзіраецеся і заніжаеце адзнакі, – пракрычала скрозь слёзы пакрыўджаная.
У класе наступіла прыкрая цішыня. “Што будзе далей?” – думаў клас, апусціўшы вочы ў парты.
Мне стала няёмка бачыць дзіцячыя слёзы, тым больш, што я не збіралася ставіць ёй двойку і прапанавала перапісаць.
— Не буду я перапісваць, яно добрае, і тэма раскрыта, ды і двойка не ставіцца, бо я прыйшла на ўрок і патраціла свой час на напісанне.
— Ну, што ж… Няхай будзе табе чацвёрка.
— Усяго?
Істэрычны плач пакрыўджанай дзяўчынкі адгукнуўся болем у сэрцы, у скроні прыліла кроў…
— І не думала, што ты так будзеш рэагаваць, — прамовіла нерашуча я.
Настрой у мяне быў канчаткова сапсаваны. Нягледзячы на гэта, новую тэму разабралі хутка. Праз 10 мінут пакрыўджаная гучна смяялася: ёй было весела…
Тамара ШАСТАКОВІЧ, настаўніца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *