Улицы разбитых фонарей

Колькі прыгажосці засталося ляхавічанам пасля правядзення ў нашым райцэнтры абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2013”! Мы прывыклі да новага выгляду вуліц, паркаў і сквераў, адміністрацыйных будынкаў і жылых дамоў, да многіх зручнасцяў, што з’явіліся за апошнія месяцы. Прывыклі і, на жаль, забыліся, што павінны да ўсяго гэтага ставіцца ашчадна, берагчы. Каму, скажыце, перашкодзілі новыя ліхтары на вуліцы 17-га Верасня? Яўна, разбілі іх не выпадкова…

А хто прымушае ляхавічан смеціць у сваіх дварах? Магчыма, некаторыя грамадзяне прывыклі жыць у такім “абрамленні”, але навошта прывучаць дзяцей да таго, што гэтая сітуацыя – нармальная? Дарэчы, здымак несанкцыянаванага сметніка ў дварах шматкватэрнікаў на вуліцы Будаўнікоў–завулку Южакова на электронны адрас “ЛВ” даслала ляхавічанка Таццяна Лук’янчык. Акрамя іншага, яна прапаноўвала абсталяваць месцы для збору смецця, напрыклад, ля воданапорнай вежы па вуліцы Будаўнікоў. Але ці будзе лягчэй, калі сметнік перамесціцца на сотню метраў? Справа, хутчэй, у іншым: пакуль мы самі не захочам жыць у чысціні, будзем жыць у брудзе.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *