ДАРАГІЯ СЯБРЫ,КАМСАМОЛЬЦЫ ЎСІХ ПАКАЛЕННЯЎ!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні ў сувязі са знамянальнай датай у гісторыі маладзёжнага руху – 95-годдзем камсамольскай арганізацыі Беларусі і 50-годдзем студатрадаўскага руху.

Камсамол – гэта вялікая школа, праз якую ў дарослае жыццё ўвайшла значная частка сучаснага грамадства. У памяці некалькіх пакаленняў жывыя ўспаміны пра камсамольскае юнацтва, пра гераічныя справы і студэнцкія будатрады.

У нашай краіне цудоўныя традыцыі камсамольскага руху працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Масавая грамадская арганізацыя аб’ядноўвае для вялікіх здзяйсненняў юнакоў і дзяўчат, у якіх ёсць магчымасць праявіць сябе і дабіцца рэальных поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.

Паважаныя ветэраны камсамолу! У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, стваральнай энергіі. Ваша жыццё – дастойны ўзор для сучаснай моладзі.

Няхай сённяшняя знамянальная дата садзейнічае ўмацаванню маладзёжнага руху, прымнажэнню яго слаўных спраў!

Раённы выканаўчы камітэт.                                              Раённы Савет дэпутатаў.

Фота з сайта http://www.molportal.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *