Сустрэнемся на www.gimn.brest.by.

Кожны чалавек, я думаю, заўсёды павінен памятаць, колькі бяды і гора прынесла на зямлю вайна. У гімназіі вучні памятаюць гэта, у тым ліку і дзякуючы нашай інфармацыйна-прапагандысцкай групе “Міленіум” і яе кіраўніку Марыі Рыгораўне Зубрылавай. Група праводзіць розныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам у гісторыі краіны, вобласці, раёна. Напрыклад, да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, да юбілею ўтварэння Брэсцкай вобласці і шматлікія іншыя. Штогод праводзяцца інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя вызваленню Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Сёлетняе прысвячэнне і галоўная тэма — 65-годдзе Вялікай Перамогі.
Яшчэ пры нашай групе ёсць сацыяльны тэатр “Адлюстраванне”, які паказвае спектаклі і розныя пастаноўкі па хвалюючых праблемах. Вось нядаўна, напрыклад, мы, удзельнікі тэатра, выступілі з пастаноўкай “Зязюліны дзеці, або Каб усе дзеці былі дома”, у якой паднята праблема сацыяльнага сіроцтва.
Даведацца пра жыццё ў гімназіі вы можаце на сайце гімназіі www.gimn.brest.by.
Жанна ГВОЗДЗЬ, 10 “Б” клас.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *