У “БелДане” пра кожнага працаўніка можна сказаць – на сваім месцы

«Інвестыцыі і прывагі».

ЗТАА “БелДан” – сучаснае аграрнае прадпрыемства па вытворчасці свініны на аснове перадавых еўрапейскіх, а дакладней, дацкіх тэхналогій – з’яўляецца самым значным інвестпраектам апошніх гадоў у Ляхавіцкім раёне. Сёння прадпрыемства – асноўны экспарцёр сельскагас-падарчай прадукцыі ў раёне (больш за 40 працэнтаў).

У “БелДане” пра кожнага працаўніка можна сказаць – на сваім месцы, выпадковых тут няма. Сёлета ў раённым спаборніцтве сярод аператараў па вырошчванні і адкорме свіней пераможцам прызнаны Дзяніс Івашкевіч. За ім замацавана 2583 свіней, сярэднясутачныя прывагі адной галавы склалі 930 грамаў.

Узвядзенне вытворчасці “падцягнула” і развіццё інфраструктуры аграгарадка Востраў: будуюцца катэджы для працаўнікоў, аказана дапамога ў газіфікацыі вёскі, важкую фінансавую падтрымку ад прадпрыемства атрымліваюць мясцовыя школа, дзіцячы сад, установы культуры і аховы здароўя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *