Факт-экспрэс-навіны

ГОРА МАКАВАЕ. З 1 чэрвеня па 31 жніўня на Брэстчыне ў мэтах недапушчэння сяўбы, вырошчвання, збору і распаўсюджвання наркаўтрымліваючых культур ажыццяўляецца спецыяльная праграма «Мак». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі. Ён жа нагадаў, што згодна арт. 16.1 КоАП пасеў ці вырошчванне без мэты збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, забароненых да вырошчвання раслін ці вырошчванне без той жа мэты сартоў канапель, маку ці іншых раслін, што ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў размеры да 20 базавых велічынь. А незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці прэкурсораў з мэтай вырабу такіх сродкаў караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Гэта прадугледжана ч. 1 арт. 328 КД Рэспублікі Беларусь.
Крадуць. Як паведаміў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, 25 мая невядомы, падабраўшы ключ, адкрыў дзверы аднаго з дамоў па вуліцы Камсамольскай у райцэнтры і ўкраў грошы, залатыя ўпрыгожванні і сярэбраны злітак — на агульную суму 3465000 рублёў. У гэты ж дзень аналагічным чынам былі ўкрадзены залатыя і сярэбраныя ўпрыгожванні з дома па вуліцы Мінскай. 26 мая праз незачыненае акно зладзеі залезлі ў прыватны дом па вуліцы Чкалава і ўкралі 500 долараў і залатыя рэчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *