Імя ім – перадавікі

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвялі вынікі штогадовага раённага спаборніцтва сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых фермаў, работнікаў асноўных прафесій за дасягненне высокіх паказчыкаў у выкарыстанні зямельных угоддзяў, на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, ільну, цукровых буракоў, бульбы і нарыхтоўцы кармоў 2013 года, сярод перапрацоўчых арганізацый.

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА

СПАБОРНІЦТВА НА ЎБОРЦЫ

ЎРАДЖАЮ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР

Гаспадаркі, якія дабіліся найвышэйшых тэмпаў росту валавога збору зерня да сярэднегадавога збору зерня за 3 папярэднія гады і прадукцыйнасці зерня на бала-гектар з убранай плошчы, забеспячэння ў структуры пасеваў зерневых і зернебабовых культур, уключаючы зерневыя і зернебабовыя культуры, не менш за 7 працэнтаў:

1 група гаспадарак

1 месца – СВК “Дарава” (старшыня Пятроўскі Уладзімір Віктаравіч). Ураджайнасць зерневых (з улікам паправачнага каэфіцыента) склала 51,8 ц/га і выхад зерня 131,1 кг на 1 бала-гектар ворыва;

2 месца – СВК “Шлях новы” (старшыня Вашчук Аляксандр Мікалаевіч). Ураджайнасць зерневых (з улікам паправачнага каэфіцыента) склала 49,6 ц/га і выхад зерня 128,5 кг на 1 бала-гектар ворыва.

2 група гаспадарак

1 месца – ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Несцяровіч Дзмітрый Сяргеевіч). Ураджайнасць зерневых (з улікам паправачнага каэфіцыента) склала 34,0 ц/га і 140 кг на 1 бала-гектар;

2 месца – СВК “Востраў-Агра” (старшыня Мароз Уладзімір Іванавіч). Ураджайнасць зерневых (з улікам паправачнага каэфіцыента) склала 37 ц/га і выхад зерня 125 кг на 1 бала-гектар;

Экіпажы зернеўборачных камбайнаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў па намалотах зерня на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур:

1 група гаспадарак

1 месца – экіпаж СВК “Шлях новы” (старшы камбайнер Паляшчук Іван Сяргеевіч), які намалаціў на камбайне КЗС-10К 1142,1 тоны зерня на ўмоўны камбайн;

2 месца – экіпаж СВК “Ляхавіцкі” (старшы камбайнер Казакевіч Сяргей Вячаслававіч, камбайнер Хлапянік Міхаіл Мікалаевіч), які намалаціў на камбайне “ДжонДзір 964” 1125,9 тон зерня на ўмоўны камбайн;

3 месца – экіпаж СВК “Канюхі” (старшы камбайнер Чушаль Іван Казіміравіч, камбайнер Лепяшко Дзмітрый Уладзіміравіч), які намалаціў на камбайне КЗС-10К 1089,6 тон зерня на ўмоўны камбайн.

2 група гаспадарак

1 месца – экіпаж ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (старшы камбайнер Арлоўскі Дзмітрый Рыгоравіч, камбайнер Шэўчык Дзмітрый Сцяпанавіч), які намалаціў на камбайне КЗС-1218 961,5 тоны зерня на ўмоўны камбайн;

2 месца – экіпаж ЗАТ “Белпрампрыбор” (старшы камбайнер Зубік Міхаіл Іосіфавіч, камбайнер Патапчык Дзмітрый Валер’евіч), які намалаціў на камбайне КЗС 1218 924,8 тоны зерня на ўмоўны камбайн.

3 месца – экіпаж ЗАТ “Белпрампрыбор” (старшы камбайнер Дубіна Аляксандр Канстанцінавіч, камбайнер Калядзіч Сяргей Уладзіміравіч), які намалаціў на камбайне КЗС-1218 889,6 тон зерня на ўмоўны камбайн.

Экіпажы зернеўборачных камбайнаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў па намалотах зерня кукурузы:

1 месца – экіпаж СВК “Ляхавіцкі” (старшы камбайнер Казакевіч Сяргей Вячаслававіч, камбайнер Хлапянік Міхаіл Мікалаевіч), які намалаціў на камбайне “ДжонДзір 964” 1398 тон зерня кукурузы на ўмоўны камбайн.

2 месца – экіпаж СВК “Жарабковічы” (старшы камбайнер Кандыба Міхаіл Яўгеньевіч, камбайнер Літвіновіч Ігар Міхайлавіч), які намалаціў на камбайне КЗС-1218 1276 тон зерня кукурузы на ўмоўны камбайн.

Маладзёжныя экіпажы зернеўборачных камбайнаў, якія дабіліся найбольшага намалоту зерня:

1 група гаспадарак

1 месца – экіпаж СВК “Шлях новы” (старшы камбайнер Дзядовіч Аляксандр Анатольевіч), які намалаціў на камбайне КЗС-1218 1099,2 тоны зерня на ўмоўны камбайн;

2 месца – экіпаж СВК “Шлях новы” (старшы камбайнер Дзядовіч Міхаіл Анатольевіч), які намалаціў на камбайне КЗС-1218 913,5 тон зерня на ўмоўны камбайн;

Вадзіцелі транспартных сродкаў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў на адвозцы зерня ад камбайнаў і забяспечылі бесперабойную работу:

1 група гаспадарак

1 месца – вадзіцель СВК “Дарава” Дрэка Уладзімір Лявонцьевіч, які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1569,7 тон умоўнага зерня;

2 месца – вадзіцель СВК “Жарабковічы” Сокал Аляксандр Юр’евіч, які на аўтамабілі МАЗ-551142 перавёз 1241,2 тоны ўмоўнага зерня;

3 месца – вадзіцель СВК “Шлях новы” Пабягайла Уладзімір Уладзіміравіч, які на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 1176,1 тону ўмоўнага зерня.

2 група гаспадарак

1 месца – вадзіцель СВК “Ліпнянка” Курловіч Сцяпан Аляксеевіч, які на аўтамабілі МАЗ-457043 перавёз 2230 тон умоўнага зерня;

2 месца – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Калбаса Віктар Іванавіч, які на аўтамабілі МАЗ 555142 перавёз 1518 тон умоўнага зерня.

3 месца – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Русакевіч Вячаслаў Мікалаевіч, які на аўтамабілі МАЗ 555102 перавёз 1450 тон умоўнага зерня.

Маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія дабіліся найлепшых вынікаў на адвозцы зерня ад камбайнаў і забяспечылі бесперабойную работу:

1 група гаспадарак

1 месца – вадзіцелі СВК “Жарабковічы” Казук Яўгеній Леанідавіч і СВК “Шлях новы” Малевіч Юрый Уладзіміравіч, якія на аўтамабілях МАЗ-555102 і МАЗ-551605 перавезлі па 1228 тон кожны;

2 месца – вадзіцель СВК “Жарабковічы” Кляменя Віктар Віктаравіч, які на аўтамабілі МАЗ-551142 перавёз 1100 тон умоўнага зерня.

Машыністы зернетакоў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў на дапрацоўцы і сушцы зерня, забяспечылі бесперабойную работу агрэгатаў:

1 месца – звяно машыністаў зернятока СВК “Жарабковічы” (Новік Аляксандр Віктаравіч, Занько Мікалай Васільевіч, Свінабурка Андрэй Часлававіч, Траян Мікалай Мікалаевіч), якія перапрацавалі на зернесушылцы М-819 61830 умоўных тон зерня;

2 месца – звяно машыністаў зернятока СВК “Жарабковічы” (Пілецкі Аляксандр Аляксеевіч, Панічаў Раман Уладзіміравіч, Глобаж Сцяпан Васільевіч), якія перапрацавалі на зернесушылцы М-819 5293 умоўных тон зерня.

ПЕРАМОЖЦЫ  НА НАРЫХТОЎЦЫ КАРМОЎ

Гаспадаркі, якія дабіліся найвышэйшых паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў пры добрай якасці нарыхтоўкі і высокай шчыльнасці жывёлы:

1 месца – ДП “Нача” (дырэктар Тарлюк Мікалай Сямёнавіч). Нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 29,2 ц к. адз. і 70,1 ц к. адз. з 1 б/га, шчыльнасць БРЖ на 100 га с/г угоддзяў – 57,4 галоў;

2 месца – СВК “Шлях новы” (старшыня Вашчук Аляксандр Мікалаевіч). Нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 21,75 ц к. адз. і 300,6 ц. к. адз. з 1 б/га, шчыльнасць БРЖ на 100 га с/г угоддзяў – 76,7 галоў;

3 месца – СВК “Дарава” (старшыня Пятроўскі Уладзімір Віктаравіч). Нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 29,8 ц. к. адз. і 100,2 ц. к. адз. з 1 б/га, шчыльнасць БРЖ на 100 га с/г угоддзяў – 84,5 галоў.

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:

1 група камбайнаў

1 месца – камбайнер СВК “Шлях новы” Станчык Аляксандр Аляксандравіч, які на камбайне Ягуар-890 нарыхтаваў 21203 тоны кармоў на ўмоўны камбайн;

2 група камбайнаў

2 месца – камбайнер СВК “Дарава” Цыкман Васілій Вацлававіч, які на камбайне УЭС 2-250 нарыхтаваў 12384 тоны кармоў на ўмоўны камбайн.

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозілі кармы ад кормаўборачных камбайнаў:

1 група транспартных сродкаў

1 месца – трактарыст-машыніст СВК “Дарава” Хамутоў Аляксандр Іванавіч, які на трактары МТЗ-1221 з ПС-30 перавёз 162,2 тоны травяністых кармоў, у разліку на 1 м3 грузападымальнасці транспартнага сродку.

2 група транспартных сродкаў

1 месца – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Папко Аляксандр Станіслававіч, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 840,8 тон травяністых кармоў, у разліку на 1 м3 грузападымальнасці транспартнага сродку.

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА  СПАБОРНІЦТВА  НА ВЫРОШЧВАННІ ЛЬНУ

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый:

1 месца – філіял “Ляхавіцкая льнонасенстанцыя” КУП “Брэстільнонасенне” (дырэктар Раманаў Аляксей Міхайлавіч), валавы збор ільновалакна 298 тон пры ўраджайнасці 11,9 ц/га і пры сярэднім нумары рэалізацыі 1,01;

2 месца – СВК “Канюхі” (старшыня Кавальчык Аляксей Аляксеевіч), валавы збор ільновалакна 92 тоны пры ўраджайнасці льновалакна 11,5 ц/га і пры сярэднім нумары рэалізацыі 1,11.

Сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў:

1 месца – Маслоўскі Уладзімір Уладзіміравіч (ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”), які на агрэгаце ТСЛ-2,4 выцерабіў лён на плошчы 335 га;

2 месца – Алейнікаў Аляксандр Уладзіміравіч (Ляхавіцкая льнонасенстанцыя), які на агрэгаце ТСЛ-2,4 выцерабіў лён на плошчы 293 га;

3 месца – Страмавус Ігар Аркадзьевіч (ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”), які на ТСЛ-2,4 выцерабіў лён на плошчы 235 га.

Сярод механізатараў, занятых на прасаванні льну:

1 месца – Алейнікаў Аляксандр Уладзіміравіч (Ляхавіцкая льнонасенстанцыя), які на трактары МТЗ-82 з ПРЛ 150 запрасаваў з улікам сярэднядзённай выпрацоўкі 346 тон ільновалакна;

2 месца – Байчык Аляксандр Іванавіч (СВК “Канюхі”), які на трактары МТЗ-82 з ПРЛ 150 запрасаваў з улікам сярэднядзённай выпрацоўкі 203,3 тоны льновалакна.

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА   НА ВЫРОШЧВАННІ БУЛЬБЫ

1 месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Вітко Аляксандр Іванавіч), атрымана ўраджайнасць 283 ц/га, валавы збор склаў 4522 тоны, выхад на 1 б/га ворыва – 838,9 кг.

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА НА ВЫТВОРЧАСЦІ   ЦУКРОВЫХ БУРАКОЎ

1 месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Бусько Віталій Іванавіч). Выхад караняплодаў у разліку на 1 б/га ворыва – 1223,1 кг;

2 месца – СВК “Шлях новы” (старшыня Вашчук Аляксандр Мікалаевіч). Выхад караняплодаў у разліку на 1 б/га ворыва – 1184,3 кг.

Лепшыя экіпажы буракаўборачных камбайнаў, занятых на ўборцы цукровых буракоў:

1 месца – звяно СВК “Жарабковічы” ў складзе Салагуба Сяргея Уладзіміравіча, Клямені Віктара Віктаравіча, Слауты Юрыя Аляксандравіча, Лук’янчыка Дзмітрыя Алегавіча, якія на буракаўборачным камбайне “Холмер” убралі 688 га і накапалі 38623 тоны цукровых буракоў;

2 месца – звяно СВК “Шлях новы” ў складзе Петуха Дзмітрыя Аляксандравіча, Палешчука Івана Сяргеевіча, Махнача Уладзіміра Мікалаевіча, якія на камбайне “Холмер” убралі 600 га і накапалі 27500 тон цукровых буракоў.

ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА ПА ВЫТВОРЧАСЦІ  ЖЫВЁЛАГАДОЎЧАЙ ПРАДУКЦЫІ

Па вытворчасці і продажу малака сярод гаспадарак:

1 месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Вітко Аляксандр Іванавіч), дзе рэалізавана 38,9 ц малака на 100 б/га або 105,5% да 2012 г., надой на карову склаў 6056 кг, прададзена малака гатункамі экстра і вышэйшым 100 працэнтаў.

2 месца – ДП “Нача” (дырэктар Тарлюк Мікалай Сямёнавіч), дзе рэалізавана 24,1 ц малака на 100 б/га або 100,5% да 2012 г., надой на карову склаў 4436 кг, прададзена малака гатункамі экстра і вышэйшым 96 працэнтаў.

Па вытворчасці і продажу малака сярод малочнатаварных фермаў:

1 месца – МТФ “Русінавічы” СВК “Ляхавіцкі” (загадчык Шэпет Эдуард Станіслававіч). Надоена 1821 тона малака, надой ад каровы склаў 5991 кг.

Лепшыя аператары машыннага даення па групе гаспадарак з гадавым надоем вышэй за 7000 кг малака:

1 месца – Красоўская Галіна Віктараўна (СВК “Ляхавіцкі”), надой на карову склаў 6122 кг;

2 месца – Маслінская Раіса Фёдараўна (СВК “Ляхавіцкі”), надой на карову склаў 5861 кг.

Па групе гаспадарак з гадавым надоем 5001-6000 кг:

1 месца – Сакалоўская Дзіна Мікалаеўна (ДП “Нача), надой на карову склаў 5221 кг;

2 месца – Хмарук Галіна Паўлаўна (СВК “Шлях новы”), надой на карову склаў 4436 кг.

Па вытворчасці і продажу мяса сярод гаспадарак:

1 месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Бусько Віталій Іванавіч), дзе рэалізавана на 100 б/га сельгасугоддзяў 30,8 ц мяса, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 730 грамаў;

Па вытворчасці мяса сярод жывёла-гадоўчых комплексаў і фермаў:

1 месца – комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Жарабковічы” (загадчыца комплексу Навалочка Алена Іванаўна). Вытворчасць мяса – 828 тон, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 837 грамаў.

Аператары па адкорме БРЖ:

1 месца – Шклянік Зоя Дзям’янаўна (СВК “Ляхавіцкі”). Сярэднясутачная прывага на адкорме склала 1159 грамаў;

2 месца – Плескацэвіч Алег Сяргеевіч (СВК “Ляхавіцкі”). Сярэднясутачная прывага склала 1042 грамы;

3 месца – Сакун Іван Іванавіч (СВК “Дарава”). Сярэднясутачная прывага склала 989 грамаў.

Аператары на дарошчванні маладняку БРЖ:

1 месца – Хацяновіч Галіна Уладзіміраўна і Ляпунова Галіна Ігнацьеўна (СВК “Жарабковічы”). Сярэднясутачная прывага склала 983 грамы;

2 месца – Казакевіч Алена Канстанцінаўна (СВК “Ляхавіцкі”). Сярэднясутачная прывага склала 918 грамаў;

3 месца – Асаскала Надзея Леанідаўна (СВК “Ляхавіцкі”). Сярэднясутачная прывага склала 894 грамы.

Аператары па вырошчванні і адкорме свіней:

1 месца – Івашкевіч Дзяніс Анатольевіч (ЗТАА “Белдан”), замацавана 2583 галавы, сярэднясутачная прывага склала 930 грамаў.

Аператары, якія атрымалі найбольшую колькасць парасят ад свінаматак:

1 месца – Кендыш Тамара Лявонцьеўна (ЗАТ “Белпрампрыбор”), абслугоўваемае пагалоўе 540 галоў, атрымана 1695 парасят пры 100-працэнтнай захаванасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *