Працаўнікі СВК «Ляхавіцкі» ўзнагароджаны медалямі “За працоўныя заслугі”.

Іван Патаповіч і Іван Вітко

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі напрыканцы кастрычніка Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Сярод іх, як паведамляў “ЛВ”, былі і нашы землякі – Іван Вітко і Іван Патаповіч. Абодва даўно і сумленна працуюць у праслаўленым СВК “Ляхавіцкі”: Іван Вітко доўгі час узначальваў агранамічную службу гаспадаркі, сёння – намеснік старшыні; Іван Патаповіч – тэхнік па штучным асемяненні жывёлы.

Самаадданая праца кожнага з іх адзначана медалём “За працоўныя заслугі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *