Дынастыя Гачко працуе ў СВК «Ліпнянка»

«Дынастыя Гачко».

Некалі ў дзяцінстве Вася і Віця любілі бавіць час з бацькам Аляксандрам Іпалітавічам, які працаваў механізатарам. За шчасце было хлопцам пасядзець за рулём трактара ці праехацца ў кабіне побач з кіроўцам. Абодва хацелі, як вырастуць, стаць хлебаробамі.

Сёння ў СВКЛіпнянказ павагай ставяцца да братоўмеханізатараў Гачко. Абодва трактарысты, у іх руках аднолькавыя МТЗ-30-32.

Дынастыя механізатараў Гачконаш гонар, – расказвае старшыня СВКЛіпнянкаУладзімір Варвашэвіч. – Ім давяраюцца самыя адказныя і складаныя задачы, бо зараней вядома, што ўсё будзе зроблена пагаспадарску.

Калі на полі працуе пасяўны агрэгат, гэта значыць, што за рулём Васілій Аляксандравіч, пачалося ворываяго плугі пабліскваюць на сонцы. У сезон нарыхтоўкі кармоў чапляе да трактара касілку КДН-9,4. І так дзень за днём – 30 гадоў.

На год менш працоўнага стажу ў Віктара Аляксандравіча, які таксама сее, косіць, а ў перыяд уборачнай садзіцца за штурвал камбайна.

Абодва браты Гачко маюць сем’і, выгадавалі дзяцей. Але апошнім часам сталі заўважаць вяскоўцы, што Васілій Аляксандравіч часта прыходзіць на мехдвор з хлопчыкам-падлеткам, які называе яго татам і вельмі ж цікавіцца тэхнікай. Дзве дачкі падраслі, маюць свае сем’і. А Васілій Аляксандравіч з жонкай Янінай Іосіфаўнай узялі на выхаванне двух хлопчыкаў – Валеру і Даніка. Упаўне магчыма, што хлопчыкі стануць прадаўжальнікамі дынастыі механізатараў Гачко.

— Хоць сельгаскааператыў асабліва не можа пахваліцца ўраджайнасцю, надоямі і прывагамі, – працягвае свой расказ старшыня гаспадаркі, – аднак ёсць і ў нас працавітыя, надзейныя работнікі. Хацеў бы назваць механізатара Канстанціна Малевіча, даярку Наталлю Дыдышка, даглядчыка БРЖ Канстанціна Каспяровіча, памочніка загадчыка фермы Святлану Бурчыц. У многім дзякуючы менавіта ім гаспадарка трымаецца на плаву.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *