Хлебная справа

Самая папулярная прадукцыя мясцовага кааппрама - хлеб "Ашмянскі фармавы". Пра гэта добра ведае вадзіцель - экспедытар Міхаіл Антановіч"

Духмяны хлеб на нашым стале – галоўная страва. А для хлебаробаў – вянец іх нялёгкай і адказнейшай працы.

І няхай прафесійнае свята нашых землякоў, якія выпякаюць хлеб, прыпадае на іншую дату, але і да заўтрашняга свята яны маюць самае непасрэднае дачыненне. 2 брыгады хлебапёкаў Ляхавіцкага кааппрама – усяго 16 чалавек – у адказе за тое, каб кожную раніцу гарачыя боханы, батоны і булачкі адпраўляліся па сотні адрасоў: у гарадскія і вясковыя магазіны, школы, дзіцячыя садкі, бальніцы. Штодзень каля 4 тон хлебабулачных вырабаў 15-18 найменняў знаходзяць сваіх спажыўцоў.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *