ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” з’яўляецца самым буйным сейбітам ільну ў раёне

«Ільняныя надзеі»

Акрамя перапрацоўкі льну ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” яго вырошчвае і з’яўляецца самым буйным яго сейбітам у раёне. Сёлета лён убіралі на плошчы 1323 гектары, сярэдняя ўраджайнасць склала 8,3 цэнтнера з гектара. Якасць ільновалакна нядрэнная – сярэдні нумар ільнотрасты 1,17. Акрамя таго, завадчане вырошчваюць рапс і зернебабовыя. Прадпрыемства ўключана ў дзяржаўную праграму мадэрнізацыі вытворчасці.

Сёлетнім лідарам сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў раёна стаў механізатар прадпрыемства Уладзімір Маслоўскі, які выцерабіў на ТСЛ-2,4 лён на плошчы 335 гектараў. Трэцяе месца – у работніка гэтага ж прадпрыемства Ігара Страмавуса. Ён выцерабіў лён на плошчы 235 гектараў. Маладыя і працавітыя справу сваю ведаюць і да яе выканання падыходзяць грунтоўна, з усёй адказнасцю. Разумеюць, што ад якасці іх работы залежыць вельмі многае. Заўсёды ў парадку ў механізатараў і тэхніка – рыхтуюць яе загадзя.

Уладзімір да сваіх 36 гадоў паспеў, акрамя перамогі ў раённым спаборніцтве, выканаць праграму жыцця мужчыны – пабудаваў дом і з жонкай выхоўвае 2 дачушак. У 31-гадовага Ігара з сямейным тылам таксама ўсё ў парадку. Расце шчабятуха-дачка, жонка тут жа, на заводзе, вядучы эканаміст (зараз у водпуску па доглядзе за дзіцем).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *