У калектыве работнікаў свінагадоўчага комплексу “Шчэрбава” ЗАТ “Белпрампрыбор” шануюць адказных і дбайных працаўнікоў

«Без слабых звенняў».

Жывёлавод Людміла Харужык працуе на свінакомплексе «Шчэрбава».

У калектыве работнікаў свінагадоўчага комплексу “Шчэрбава” ЗАТ “Белпрампрыбор” шануюць адказных і дбайных працаўнікоў, ганарацца іх поспехамі. За гады існавання закрытага акцыянернага таварыства імёны многіх вяскоўцаў сталі вядомымі не толькі ў раёне. Здаецца, нядаўна тут ушаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі па выніках мінулага года – аператара па вырошчванні парасят Людмілу Харужык і аператара па адкорме свіней Сяргея Забароўскага. А сёння лепшым прызнана звяно па аднаўленні статка, якое ўзначальвае заатэхнік-селекцыянер Паліна Гаўрыльчык. Клопат яе і асемянатараў Марыі Супрыновіч і Надзеі Бублеўскай – аднаўленне і папаўненне статка здаровай высокапрадукцыйнай жывёлай. Стараннасць, адказнасць, прафесіяналізм і вопыт дапамагаюць дабівацца добрых вытворчых вынікаў. За 10 месяцаў года на комплексе атрымана 13180 парасят – на 745 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Жывёлавод Сяргей Забароўскі працуе на свінакомплексе «Шчэрбава».

Як адзначае загадчыца комплексу “Шчэрбава” Святлана Рабцэвіч, тут шмат выдатных спецыялістаў, на якіх можна спадзявацца. Усе 67 чалавек (столькі людзей занята на комплексе) – дружны калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў, проста сумленных працаўнікоў.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *