Каб зноў «заіскрылі»

Сярод лепшых тальмінавіцкіх працаўнікоў – Ніна Кумакова і Міхаіл Бурбіцкі.

Няпроста склаўся гэты сельскагаспадарчы год для СВК “Тальмінавічы”.

Калісьці гаспадарка ведала іншыя часы, яе назва гучала не толькі ў раёне. І сённяшнія працаўнікі імкнуцца вярнуць сельгаспрадпрыемству былую славу, разумеюць, што для гэтага трэба сумленна і самааддана працаваць. Так, як гэта робяць аператар машыннага даення МТФ “Тальмінавічы” Ніна Кумакова, начальнік Куршынавіцкага вытворчага ўчастка Міхаіл Бурбіцкі, вадзіцель Сяргей Грачыха, трактарыст Аляксей Зянько і іншыя іх калегі.

У гэтым сезоне прадпрыемства значна перавыканала дзяржзаказ па продажы піваварнага ячменю: замест запланаваных 260 тон адправіла ў дзяржаўныя засекі 444 тоны. Пакрыху абнаўляецца машынны парк: сёлета за ўласныя сродкі набыты трактар “Беларус-82”, у лізінг – касілка-плюшчылка.

Канешне, каб крочыць наперад, давядзецца яшчэ нямала зрабіць, быць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі. У тальмінавічан гэта павінна атрымацца.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *