СВК «Востраў-Агра» выходзіць на бал

«Гаспадарка выходзіць на бал».

Бал не баль, аднак, бачыцца паміж імі і нейкая паралель. На сённяшнім раённым сельскагаспадарчым балі гаспадарка будзе адзначана як адна з лепшых у сваёй групе па вытворчасці зерня ў пераразліку на бала-гектар ворыва. Што з’яўляецца адной з асноўных характарыстык, калі размова заходзіць аб сельгасвытворчасці. У вастраўчан гэты паказчык склаўся на ўзроўні 125 кілаграмаў, што ў параўнанні з “крайнімі” раённымі – 187 і 63 адпаведна, – выглядае досыць прывабна. Дасягнуты, безумоўна, намаганнямі ўсіх і кожнага працаўнікоў СВК, у тым ліку і ў немалой ступені заслугамі механізатарскага цэха. Віктар Зубік – універсал сваёй справы. Араты, сейбіт, старшы камбайнавага экіпажа – у залежнасці ад сезона. Сёлета, напрыклад, на яго рахунку больш за 550 тон намалочанага зерня, каля 800 гектараў узнятага зябліва, сотні гектараў засеяных палёў.

Асноўныя палявыя клопаты Паўла Здановіча – хімізацыйныя работы: унясенне мінеральных удабрэнняў, сродкаў аховы раслін. Многа больш тысячы гектараў апрацаваных палеткаў у сезонным вытворчым актыве механізатара. Па-за раслінаводчым сезонам клопатаў не менш – механізаванае кармленне жывёлы – таксама сфера адказнасці Паўла Аляксеевіча.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *