ЛДАК- гэта гучыць годна

Адасобленае структурнае падраздзяленне Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” – навучальная ўстанова і па форме, і па сутнасці сваёй сучасная, адпавядае патрабаванням і запытам часу. На  працягу 56 гадоў забяспечвае сельскую гаспадарку раёна, вобласці, краіны кваліфікаванымі запатрабаванымі кадрамі – аграномамі, заатэхнікамі, ветэрынарнымі фельчарамі. У розны час у розным статусе ўстанова падрыхтавала больш за 13 тысяч спецыялістаў- аграрыяў. Многія з іх дасягнулі выдатных вынікаў не толькі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, але і ў кіраўніцкай дзейнасці. Вось і сёлета 190 выпускнікоў ЛДАКа раз’ехаліся па сваіх першых працоўных месцах. А на змену ім 1 верасня прыйшлі паўтары сотні першакурснікаў. Разам з беларускімі грамадзянамі тут вучацца і замежныя студэнты, у асноўным – расіяне. Для ўсіх створаны добрыя ўмовы для навучання, адпачынку, грамадскай работы, творчасці, развіцця талентаў.Папулярныя сярод каляджан студэнцкія будаўнічыя атрады – трапіць у іх склад шчасціць толькі лепшым з лепшых. Многія выпускнікі ЛДАКа не спыняюцца на атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі –працягваюць вучобу на дзённым ці завочным аддзяленнях сельскагаспадарчых ВНУ. Каледж сёння – гэта адна дружная і надзвычай добразычлівая сям’я, у якой не дзеляць праблемы на свае і чужыя, паважаюць традыцыі і прымнажаюць поспехі, у якой выкладчыкі вучаць студэнтаў і самі пастаянна вучацца.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *