Ганаровай граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – узнагароджаны: тэхнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ДП “Нача” Генадзій МАНЬКО; трактарыст-машыніст СВК “Канюхі” Святаслаў КАРДАШ; дыспетчар СВК “Шлях новы” Ірына КАМІНСКАЯ; галоўны інжынер СВК “Ляхавіцкі” Андрэй НОВІК; загадчык вучэбна-вытворчых майстэрняў АСП “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” УА “БарДу” Валерый ЮРЧЫК; машыніст бульдозера УП “Ляхавіцкае ПМС” Уладзімір ХАЛЕЦКІ; начальнік комплексу СВК “Жарабковічы” Алена НАВАЛОЧКА; механік кансервавага цэха ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Эдуард ТРЫСЦЕНЬ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны: старшыня СВК “Жарабковічы” Віталій БУСЬКО; начальнік вытворчага ўчастка СВК “Жарабковічы” Анатолій КУНІЦКІ; старшы майстар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Тамара ПЛЕСКАЦЭВІЧ; галоўны бухгалтар СВК “Шлях новы” Валянціна ПРАНЧАК; начальнік базы хімпаставак ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Мікалай ЛЕШЫК;

за добрасумленную працу ў сістэме аграрнай адукацыі, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – былая выкладчыца Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Тамара ЯРАШ.

Падзячныя пісьмы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адрасаваны: галоўнаму інжынеру СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Аляксандру КЛАПАТКУ; слесару-сантэхніку СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Руслану ПАТРАЎНОМУ; аператару па штучным асемяненні СВК “Шлях новы” Уладзіміру ВЕЛЬШУ; трактарысту-машыністу СВК “Ліпнянка” Васілію ГАЧКО; трактарысту-машыністу СВК “Тальмінавічы” Віктару БАГДАНОВІЧУ; загадчыку лабараторыі АСП “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” УА “БарДу” Максіму ГУЛЬКОВІЧУ; аграному па ахове раслін ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Дзмітрыю КОРШУНУ; бухгалтару СВК “Жарабковічы” Галіне НОВІК; вадзіцелю УП “Ляхавіцкае ПМС” Уладзіміру ШЛЕГУ.

Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – уручаны вадзіцелю СВК “Ляхавіцкі” Аляксандру КЕНДЫШУ; галоўнаму бухгалтару СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Сафіі ПЕЦЮЛЕВІЧ; аператару па штучным асемяненні СВК “Шлях новы” Чаславу ІВАНОЎСКАМУ, аператару машыннага даення СВК “Дарава” Людміле ПРЫСТУПА; аграному па ахове раслін, аграхіміку СВК “Шлях новы” Яўгенію КАРПЕЙЧЫКУ; вадзіцелю ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Васілію КУРЛОВІЧУ; начальніку пункта тэхнічнага абслугоўвання СВК “Жарабковічы” Васілію ПАНІЧАВУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *