Зимняя дорога требует внимания

Усе ведаюць, што ў дарогі свае строгія законы. Няведанне іх часта прыводзіць да непапраўнага.

Зімовая дарога патрабуе ад кожнага ўдзельніка дарожнага руху – і пешахода, і вадзіцеля – асаблівай асцярожнасці і ўвагі. Гэта цяжкі перыяд: рана цямнее, холадна, дрэнна заводзіцца рухавік, дарогі слізкія, слабая бачнасць.

Пераважная частка ДТЗ у асенне-зімовы час адбываецца з 18 да 24 гадзін. Прычынай значнай колькасці наездаў на пешаходаў у цёмны час сутак з’яўляецца іх раптоўнае з’яўленне на праезнай частцы ў неўстаноўленым месцы. Неасветленыя ўчасткі дарогі, асляпленне вадзіцеляў святлом сустрэчных транспартных сродкаў – фактары, якія правакуюць ДТЗ.

Найбольш частай прычынай гібелі і ранення ўдзельнікаў дарожнага руху (нявопытных вадзіцеляў, пешаходаў, веласіпедыстаў, матацыклістаў і пасажыраў) з’яўляецца парушэнне імі патрабаванняў правілаў дарожнага руху: кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, перавышэнне вадзіцелямі ўстаноўленай скорасці руху, незахаванне правілаў ка-рыстання рамянямі бяспекі або моташлемамі, а таксама непазначэнне пешаходамі сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі.

Згодна патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, пешаходы надзелены правамі і абавязкамі. Статыстыка аварыйнасці сведчыць, што пераважным відам дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляюцца наезды на пешаходаў. Прычын шмат, але адна з галоўных – невыкананне пешымі ўдзельнікамі дарожнага руху сваіх абавязкаў і няведанне навыкаў бяспечных паводзін.

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з Рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 2005 года адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў.

17 лістапада і напярэдадні гэтай даты праводзіліся рознапланавыя прафілактычныя мерапрыемствы.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

One thought on “Зимняя дорога требует внимания

  • 19/11/2013 в 20:41
    Permalink

    по городу (возле гостиницы, автостации) находятся пешеходные переходы без обозначения дорожными знаками.Зебру снегом заметет и как людям переходить дорогу. А возле автостанции автобусы не пропускают пешеходов. Может это не переходы? И в этих местах часто дежурят ГАИ и не видят оборудование пешеходных переходов в соответствии с нормами ПДД дорожными знаками. А зебра возле «охраны» вообще, водителям не видно пешеходов за углом при повороте, пошли они на зебру или нет. И ГАИ рядом права заберет.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *