Табак против вашего здоровья

Тытунь з’яўляецца найбольш распаўсюджаным і даказаным канцэрагенам для чалавека. Тытунёвы дым змяшчае больш за 4 тысячы хімічных злучэнняў.

Нікацін – наркатычнае рэчыва. Для таго, каб адмовіцца ад курэння, часам неабходна спецыяльная дапамога, якая заключаецца ў выкарыстанні пэўных псіхатэрапеўтычных ці медыкаментозных сродкаў.

Кожны, хто курыць, у стане пазбавіцца ад залежнасці, калі па- сапраўднаму ўсвядоміць небяспеку звычкі. Барацьба з курэннем – гэта барацьба за здароўе не толькі тых, хто курыць, але і навакольных людзей.

Калі вы не можаце жыць без цыгарэты, то памятайце, якія наступствы гэта “сяброўства” можа мець.

У вас пагоршыцца памяць. Карычнева-жоўтае адценне зубоў зробіць адметнай вашу ўсмешку. Заняткі фізкультурай стануць сапраўдным выпрабаваннем, спартыўныя дасягненні – недасягаль-нымі. Не трэба будзе карыстацца парфумерыяй, бо тытунёвы дым мацнейшы за водар духоў ці адэкалону. Голас стане грубым і асіплым.

А яшчэ ў вас ёсць перспектыва стаць пастаянным пацыентам паліклінікі і бальніцы. Курэнне прыводзіць да раку і хранічных захворванняў лёгкіх, дыхальных шляхоў, падстраўнікавай залозы, мачавога пузыра, да захворванняў сардэчна- сасудзістай сістэмы, стрававальнага тракта.

Калі вы выбіраеце жыццё без цыгарэты, то яно будзе даўжэйшым на 10-20 гадоў. Скура застанецца больш чыстай, зубы – белымі, а адзенне і валасы не будуць аддаваць тытунёвым дымам. Памяншаецца на 90 працэнтаў рызыка памерці ад раку лёгкіх, на 75 працэнтаў – ад хранічнага бранхіту і эмфіземы лёгкіх, на 25 – ад захворванняў сардэч-на-сасудзістай сістэмы, значна меншая верагоднасць развіцця злаякасных утварэнняў. У вас будуць здаровыя дзеці.

Важна, каб сам чалавек усвядоміў згубнасць шкоднай звычкі не толькі для сябе, але і для тых, хто вакол яго. І як вынік – вялікае жаданне пераадолець нікацінавую залежнасць.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,

урач- інтэрн райЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *