Сёлета Інга Тупальская стала ўладальніцай звання “Лепшы па прафесіі” ў раённым конкурсе

Заслужана!

За дзесяцігоддзе, што працуе на Ляхавіцкім малочным заводзе, Інга Тупальская паспяхова асвоіла некалькі сумежных спецыяльнасцяў і сёння, акрамя сваёй асноўнай работы апаратчыкам пастэрызацыі, без праблем можа працаваць, напрыклад, масларобам ці вырабляльнікам тварагу, машыністам расфасовачна-ўпаковачнай машыны. Адказная, старанная, працавітая і добразычлівая, нераўнадушная да ўсяго, што адбываецца ў калектыве, – такіх, як Інга Аркадзьеўна, на прадпрыемстве цэняць і паважаюць.

Сёлета Інга Тупальская стала ўладальніцай звання “Лепшы па прафесіі” ў раённым конкурсе. Яе калегі па перамозе – яшчэ 34 прадстаўнікі розных арганізацый і прафесій. Сёння “ЛВ” прапануе пазнаёміцца з імі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *