Не размінуліся

У апошні дзень вясны ў 13 гадзін 35 хвілін на 18 кіламетры аўтадарогі Баранавічы–Ляхавічы адбылося чарговае, шостае паліку, дарожна-транспартнае здарэнне. 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Вольва” (належыць ААТ “Сузор’е”, горад Полацк) не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу су-стрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ-52 (належыць ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”), які рухаўся насустрач. У выніку аварыі вадзіцель “Вольва” аказаўся заблакіраваным у аўтамабілі. З дапамогай спецыяльных прыстасаванняў і намаганнямі дзяжурнай змены Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і медыкаў мужчыну ўдалося вызваліць. Траўміраванага пацярпелага даставілі ў Баранавіцкую бальніцу.
У шасці ДТЗ сёлета загінулі тры чалавекі, пяцёра атрымалі цялесныя пашкоджанні. Адна аварыя адбылася па віне вадзіцеля, які быў у нецвярозым стане. Увогуле, з пачатку года затрыманы 101 аматар язды пад градусам.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

One thought on “Не размінуліся

  • 07/06/2010 в 20:51
    Permalink

    язды пад градусам… =)) ну случаи разные бывают в жизни… но как можно здравомыслещему, здоровому, уровновешенному человеку сесть за руль авто в состоянии алкогольного опьянения, двигаться по дорогам общего пользования, при чем не то, что бы с аварийкой на скорости 5 км в час по абочине, а 150 — это конечно обсурд, и нарушение за которое наказывает не инспектор ДПС а сам Господь… обидно лишь за то, что страдают невинные люди… к стате, здесь и без пьяных водителей хватает…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *