Ляхавіччына: кастрычнік у лічбах і фактах

■ У кастрычніку ў аддзеле загса райвыканкама і сельвыканкамах зарэгістравана 22 нараджэнні (14 нованароджаных землякоў – гараджане), засведчана з’яўленне 26 новых сем’яў (15 шлюбаў зарэгістравана ў загсе). Як расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак, менавіта ў гэтым месяцы ў аддзеле зарэгістраваны сотыя сёлета па ліку шлюб і нараджэнне.

Выдадзена 43 пасведчанні аб смерці (12 з іх – у райцэнтры).

■ Судом Ляхавіцкага раёна разгледжана 6 крымінальных спраў і 46 грамадзянскіх. Сярод апошніх – 7 спраў аб скасаванні шлюбу.

■ За мінулы месяц карэты “хуткай дапамогі” выязджалі на выклікі 753 разы: 38 – на экстраныя, 218 – на тэрміновыя, 497– на неадкладныя.

■ За мінулы месяц у нашым раёне зарэгістравана 3 пажары (адзін у горадзе, 2 у сельскай мясцовасці). У адным з іх загінуў чалавек. Прычына трагедыі – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў ложку. У іншых выпадках пажары ўзніклі з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення.

З пачатку года супрацоўнікі РАНС выратавалі з агню 3 чалавекі, 4 галавы жывёлы, 3 адзінкі тэхнікі, 63 будынкі.

■ На дарогах раёна абышлося без уліковых ДТЗ.

За месяц супрацоўнікамі АДАІ зарэгістравана 593 правапарушэнні. 17 з іх– кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення (адзін вадзіцель трапіў п’яным у поле зроку праваахоўнікаў паўторна на працягу года), 204 – перавышэнне дазволенай скорасці. 181 правапарушэнне – на рахунку пешаходаў.

■ На тэрыторыі раёна зарэгістравана 15 зла-чынстваў, у тым ліку 8 – па лініі крымінальнага вышуку (6 з іх – 75 працэнтаў – раскрыта).

Па 5 злачынстваў учынена ў сельскай мясцовасці і раней судзімымі асобамі, 6 – нецвярозымі.

Сярод зарэгістраваных злачынстваў 5 – крадзяжы (у тым ліку 1 – з жылля грамадзян), 4 з іх раскрыты.

p style=»text-align: justify;»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *