Факт-экспрэс- навіны Ляхавіччыны

НАЗНАЧЭННЕ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэта, на пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама назначана Наталля Францаўна МАЦКЕВІЧ, якая раней працавала галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

“ПРАМЫЯ ЛІНІІ”. 29 лістапада адбудзецца “прамая тэлефонная лінія” з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нінай Барысаўнай ПРЫХАЧ. Пытанні можна будзе задаць з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 2-15-45.

У гэты ж дзень з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 2-16-58 можна атрымаць кансультацыю па пытаннях шлюбна-сямейнага заканадаўства. На “прамой лініі”, прымеркаванай да Дня юрыста, будзе працаваць начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Іванаўна ПАЛТАРАК.

АКЦЫЯ РАУС. З 18 па 23 лістапада на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіла акцыя “Крок насустрач”, накіраваная на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці і аказанне асобам, якія маюць судзімасць, дапамогі ў працаўладкаванні і паляпшэнні бытавых умоў.

Як паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі, удзельная вага злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі, ад агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў з пачатку года знізілася на 1,9 працэнта. Нягледзячы на гэта, “уклад” непрацуючых раней судзімых у агульную статыстыку злачыннасці важкі: на іх рахунку 35 з 53 зарэгістраваных у раёне злачынстваў.

ГОЛ! З разгромным лікам 20:1 каманда “Меліяратар”, створаная пры прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, перамагла баранавіцкую дружыну “Трык” на чарговым туры адкрытага чэмпіянату горада Баранавічы па футзале.

Самым выніковым сярод ляхавіцкіх футбалістаў стаў Дзмітрый Прыхач, які забіў у вароты саперніка 7 мячоў (а за апошнія 3 матчы –13 галоў).

ВЫСТАВА. Днямі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава фотаработ нашага земляка Сяргея Чарановіча. На ёй, акрамя работ фотамастака, прадстаўлены і карціны яго выхаванцаў, удзельнікаў народнай студыі выяўленчага мастацтва “Апалон”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *