Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” прадстаўляе чарговую кнігу серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” – “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912”

Аснову альбома складаюць здымкі беларускага этнографа Ісака Абрамавіча Сербава, якія вучоны зрабіў у час сваёй экспедыцыі па тэрыторыі Беларусі ў 1911-12 гадах, што праводзілася па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Увазе чытачоў прадстаўлены больш за 400 унікальных фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць традыцыйную культуру гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Заходняга і Усходняга Палесся і паўночна-усходняй часткі Цэнтральнай Беларусі. Калекцыя этнаграфічных фотаздымкаў Ісака Сербава зараз захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.

Большая частка фотаздымкаў у альбоме аддрукавана ў факсімільным фармаце і суправаджаецца арыгінальнымі вытрымкамі з пуцявых нататкаў самога Ісака Абрамавіча Сербава.

Юбілейнае выданне фотаальбома вый-шла праз 100 гадоў пасля навуковых экспедыцый Ісака Сербава, які першым сярод беларускіх этнографаў склаў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваны тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў.

Гэтае выданне дазволіць паўней даведацца пра Беларусь, беларусаў, нашу гісторыю і традыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *