В первое декабрьское воскресенье отмечают свой праздник люди, для кого верховенство закона стало профессией

«Прафесіяналы ад закона».

Іна Вярбенка-Адамава

У першую снежаньскую нядзелю адзначаюць сваё свята людзі, для каго вяршэнства закона стала прафесіяй. Дзень юрыста аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці: работнікаў судоў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, юрыдычных службаў прадпрыемстваў і арганізацый.

Як граматнага і адказнага работніка характарызуюць у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры юрысконсульта Іну Вярбенка-Адамаву. Хаця, шчыра кажучы, з гэтай абаяльнай і прыветлівай дзяўчынай зусім не ўвязваецца вобраз суровага і строгага захавальніка законаў. Прынцыповая і справядлівая, адукаваная і мэтанакіраваная, яна нястомна ўдасканальвае прафесійныя веды. Закончыўшы тэхнікум бізнесу і права, атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю. Яе заўсёды вабіла псіхалогія адносін, было жаданне дапамагаць і абараняць непаўналетніх. У юрыспрудэнцыі яна ўбачыла магчымасць спалучыць свае памкненні. І, пачынаючы з 2009 года, яна прафесійна робіць гэта ў СПЦ – на сваім першым працоўным месцы. Кола яе абавязкаў звязана з пытаннямі, якія датычацца абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, прававога суправаджэння замяшчаючых сем’яў. Кіруючы клубам “Права”, створаным пры педагагічным цэнтры, юрысконсульт павышае ўзровень прававых ведаў школьнікаў. Уважліва ставіцца да праблем сем’яў, кансультуе ўсынавiцеляў, апекуноў.

Актыўная, энергічная, Іна ўсюды спяшаецца сябе паспрабаваць: захапляецца фатаграфіяй, аматар здаровага ладу жыцця і адпачынку на прыродзе. Разам з мужам катаецца зімой на лыжах, наведвае басейн. Вельмі любіць жывёл – і яе з радасцю сустракае дамашні пітомец кокер-спаніэль.

Любоў да прафесіі і сваёй работы ніколькі не перашкаджаюць ёй заставацца самой сабой – жыццярадаснай і добразычлівай.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “В первое декабрьское воскресенье отмечают свой праздник люди, для кого верховенство закона стало профессией

  • 30/11/2013 в 16:26
    Permalink

    так держать, Инна!!!

  • 03/12/2013 в 08:53
    Permalink

    Инна красивая, умная и ну вообще… )) Молодец!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *