Факт- экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў – усіх супрацоўнікаў сістэмы страхавання.

СУСТРЭЧЫ. У межах адзінага дня інфармавання па тэме “Адключэнне аналагавага эфірнага тэлебачання і пераход на лічбавае вяшчанне” з калектывам райпо сустрэўся намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Васілій Салаўчук. Ён, акрамя асноўнай тэмы размовы, адказаў на пытанні, што адносяцца да кампетэнцыі ведамства.

АКЦЫЯ. Як паведаміў начальнік РАНС Валерый Равінскі, з 9 па 28 снежня МНС Беларусі правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Бяспечны Новы год». З 9 па 13 снежня работнікі РАНС наведаюць арганізацыі і прадпрыемствы, адукацыйныя ўстановы, дзе нагадаюць пра правілы пажарнай бяспекі, правядуць праверкі гандлёвых кропак.

ПЛЕНУМ. Напрыканцы лістапада ў Мінску адбыўся пленум цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На ім абмяркоўвалася пытанне “Аб рабоце прафсаюзных органаў па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза”.

На пленум з’ехаліся больш за 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. У яго рабоце прыняў удзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч, якому свае пытанні адрасавалі прафсаюзныя лідары гарадскіх, раённых і пярвічных арганізацый.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *