Ток шуток не понимает

З пачатку гэтага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбылося 6 выпадкаў паражэння людзей электратокам, 4 з якіх аказаліся смяротнымі. Асноўнай прычынай паражэння электрычным токам з’яўляецца незахаванне элементарных правілаў электрабяспекі і мер асабістай перасцярогі, выкарыстанне няспраўнага электраабсталявання. Адзін з апошніх выпадкаў адбыўся ў г. Пінску. Пасля аварыйнага адключэння КЛ-10кВ аператыўна-выязная брыгада Пінскага РЭС прыбыла да трансфарматарнай падстанцыі, праз якую транзітам праходзіў кабель, і знайшла каля ячэйкі трансфарматара мужчыну з апёкамі абедзвюх рук. Дзверы ячэйкі трансфарматара былі адкрытымі, каля яе знаходзіўся малаток і газавы ключ. Расследаваннем абставін няшчаснага выпадку займаецца Пінскі аддзел Следчага камітэта.

За 11 месяцаў гэтага года энергаінспекцыяй Ляхавіцкага раёна праведзена 166 гутарак на прадпрыемствах і 788 – з насельніцтвам па пытаннях электрабяспекі.

Каб пазбегнуць выпадкаў паражэння людзей электрычным токам, неабходна зрабіць так, каб правілы электрабяспекі былі вядомыя і зразумелыя ўсім і кожнаму. Сістэматычна нагадвайце дзецям пра небяспеку паражэння электрычным токам, тлумачце, што дзеючыя электраўстаноўкі – не месца для гульняў і забаў.

Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі, каб не стаць ахвярай электратоку.

Іван БУРБУЦЬ,

начальнік энергаінспекцыі раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *