Факт- экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ДАБРАЧЫННАСЦЬ. Сёння  ў Ляхавічах быў афіцыйна дадзены старт традыцыйнаму дабрачыннаму марафону “Калядны падарунак”. Ён пачаўся акцыяй “Жаданне ў далоньцы” ў магазіне “Дзіцячы свет “Аліса”. Акцыя, дарэчы, ужо знаёмая ляхавічанам: навагоднія падарункі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – дзяцей з множнымі і цяжкімі парушэннямі ў развіцці – летась таксама збіралі, што называецца, усім светам.

Дабрачынны марафон, што з’яўляецца часткай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, толькі набірае сілу. Вы яшчэ паспееце дапамагчы маленькім землякам! Больш падрабязная інфармацыя, як і дзе гэта можна зрабіць, у “ЛВ” № 94 за 11 снежня.

КАДРЫ. Агульным сходам СВК “Тальмінавічы” старшынёй гаспадаркі абраны Мікалай Пятровіч ВАРАЖУН.

АБАВЯЗАНЫЯ. У мінулы чацвер на базе СВК “Востраў-Агра” і ДП “Нача” прайшло выязное пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18. Падрабязней – у адным з бліжэйшых нумароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *