У коле сяброў

Валянціна Мікалаеўна Кадзетава, нарадзілася ў 1951 г. у в. Мікалаеўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага. Аўтар кніг прозы “Ад кахання не паміраюць”, “Ля трох пуцявін”, “Шкляная зорка”. Лаўрэат прэміі часопіса “Маладосць” за 1996 г., “Звязды” за 2004 г.
Публікавалася ў “Гомельскай праўдзе”, “ЛіМе”, “Маладосці”, “Полымі”, “Беларусі”, Нёмане”. Працуе настаўніцай у Лукскай сярэдняй школе Жлобінскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У гімназіі прайшла чарговая сустрэча з прадстаўніком красамоўства і прыгожага пісьменства пісьменніцай Валянцінай Кадзетавай. Дапамаглі арганізаваць яе дзве сяброўкі пісьменніцы, якія зараз жывуць у Ляхавічах, – настаўніцы Валянціна Барташэвіч і Людміла Раманенка. 37 гадоў не бачыліся Валянціна Кадзетава і Валянціна Барташэвіч, а з Людмілай Раманенка яна працавала доўгі час у адной школе на Гомельшчыне. Дарэчы сказаць тое, што абедзве нашы зямлячкі сталі прататыпамі літаратурных герояў у некалькіх творах аўтаркі. Яны ўспаміналі, як сустрэліся ў жыцці, розныя смешныя выпадкі з часоў студэнцтва.
Пісьменніца расказала пра сябе, адказала на шматлікія пытанні вучняў. Зала слухала яе творы і ў запісе песні Юрыя Арэстава – мужа пісьменніцы.
А вось за прачытаную гумарэску-верш Валянціне Кадзетавай доўга апладзіравала зала. Час сустрэчы праляцеў неўпрыкмет, і ў вучняў засталіся премныя ўражанні.
Літаратурную сустрэчу падрыхтавала настаўніца беларускай мовы Наталля Баўтрукевіч са сваімі вучнямі, якія прыгожа чыталі ўрыўкі з празаічных твораў, вершы Валянціны Кадзетавай, Юрыя Арэстава.
Алеся БЕЛІКАВА, 11-класніца гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *