Беларускаму саюзу журналістаў – 55

«Сябры, цудоўны  наш Саюз!»

Беларускаму саюзу журналістаў – 55. На ўрачыстасць з нагоды прыгожага юбілею, якая адбылася ў сталічным Доме прэсы, сабраліся ветэраны журналістыкі і тыя, хто пачынае свой шлях у прафесіі. Сёння пасведчанне члена БСЖ маюць больш за дзве тысячы газетчыкаў, работнікаў радыё і тэлебачання.

На ўрачыстым сходзе першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў адзначыў, што вызначальнымі якасцямі работы Беларускага саюза журналістаў з’яўляецца прафесіяналізм і патрыятызм. Ён зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, а потым гаварыў пра поспехі і задачы творчай супольнасці. Падкрэсліў, што крытэрыямі журналістыкі з’яўляюцца маральнасць, чысціня, любоў да людзей.

Як запэўніў старшыня БСЖ Анатолій Лемяшонак, Беларускі саюз журналістаў клапоціцца аб прэстыжы прафесіі журналіста. Зыходзіць з пазіцыі: каб выхоўваць высокія маральныя якасці, патрыятызм – трэба самому валодаць імі. Дарэчы, штогод Саюз папаўняюць 70-80 новых членаў і, канешне, сярод іх шмат моладзі.

Менавіта гэтая акалічнасць, па перакананні першага намесніка Міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, якая віншавала журналістаў з юбілеем БСЖ, пацвярджае, што пры пастаянным абнаўленні творчая арганізацыя не можа састарэць.

Сярод тых, хто раздзяліў свята з Беларускім саюзам журналістаў, была старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, якая адзначыла, што сродкам масавай інфармацыі, БСЖ грамадства давярае, што яны карыстаюцца аўтарытэтам.

Дарэчы, сярод больш як двухтысячнага атрада “саюзнікаў” шасцёра працуюць у “Ляхавіцкім весніку”.

Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *