МАЗ: зроблена ў Ляхавічах

Спыніцца … азірнуцца…на год адыходзячы

Віктар ШЧУКА, дырэктар ПСУП “Аўтацэнтр “Вікторыя”, лепшы прадпрымальнік Брэстчыны па выніках мінулых гадоў, лаўрэат абласнога і раённага конкурсаў “Чалавек года”:

– 2013 год асабіста для мяне, як і для ўсяго калектыву “Вікторыі”, – адзін з самых шчаслівых і плённых. Збыліся многія мары, выкананы ўсе пастаўленыя задачы. Сёлета выпусцілі больш за 10 адзінак тэхнікі, якая паспяхова працуе на прадпрыемствах краіны. Нядаўна нам паставілі 25 новых шасі – аснову для будучых аўтамабіляў з маркай “Зроблена ў Ляхавічах”, заказы на якія паступаюць ужо сёння. Нават Дзень машынабудаўніка адзначылі сабраным самазвалам, які адправіўся ў Ганцавічы.

Зборка аўтамабіляў у “Вікторыі” важная і запатрабаваная справа, але далёка не асноўная. Як і раней, мы праводзім тэхагляд транспартных сродкаў, тэхабслугоўванне і рамонт МАЗаўскай тэхнікі. Тэхналогіі вытворчасці сучасныя, мадэрнізацыя працягваецца – набылі абсталяванне для новай майстэрні.

Планаў на 2014 год шмат. Упэўнены, што дружнаму калектыву прафесіяналаў яны па плячу. Жадаю сваім калегам, родным, землякам шчасця, здароўя, дабрабыту.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *