Ад Ганчароў да Сочы

Спыніцца… азірнуцца… на год адыходзячы

Дзмітрый ЛОБАН, майстар спорту міжнароднага класа, прызёр Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы, неаднаразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў і Кубка свету, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Беларусі па лыжных гонках і біятлоне.

Асноўную частку 2013 года правёў не дома: зборы, трэніроўкі. У перадалімпійскі сезон нагрузкі яшчэ больш значныя. Мы з трэнерам Юрыем Буранавым гэта добра разумеем, дзейнічаем па спецыяльна распрацаванай праграме, каб у поўнай гатоўнасці падыйсці да галоўных стартаў чатырохгоддзя – Паралімпійскіх гульняў у Сочы. Літаральна днямі вярнуўся ў Беларусь са збораў у Італіі, трэніраваўся разам з камандай і ў Беларусі – пераважна ў Мінску і Навагрудку. Пры такім напружаным графіку, на жаль, рэдка выпадае бываць дома ў Ганчарах. Спадзяюся, што пасля Сочы змагу больш часу правесці з роднымі на сваёй малой радзіме. Усе надзеі ў 2014 звязаны з Алімпіядай. Спадзяюся на падтрымку маіх землякоў. Канешне, мару выступіць пад сцягам Рэспублікі Беларусь дастойна.

Хачу пажадаць усім чытачам раёнкі здароўя, аптымізму, шчасця і радасці ад кожнага дня!

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *