ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

На парозе – Новы 2014 год. Яшчэ адну старонку летапісу перагортвае гісторыя. Кожны яе радок – гэта добрыя справы людзей, натхнёных імкненнем зрабіць наш край мацнейшым і прыгажэйшым.

У радасныя мінуты навагодняга абнаўлення з задавальненнем адзначым, што наш раён развіваецца і добраўпарадкуецца. Гэта агульная заслуга, дасягненне і вялікая спадчына, якая перадасца наступным пакаленням.

Выказваем сардэчную ўдзячнасць за добрасумленную працу ўсім, каму не абыякавы лёс роднага раёна: працоўным калектывам, нашай інтэлігенцыі, ветэранам, моладзі.

Спадзяёмся, што і ў далейшым усе разам мы прымножым добрымі справамі славу раёна.

Зараз кожнае імгненне саткана з самых лепшых пажаданняў і надзей. Няхай тое добрае, што было ў адыходзячым годзе, прымножыцца ў наступным! Няхай у сэрцах па-ранейшаму жывуць упэўненасць у заўтрашнім дні, а 2014 год прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю дабрабыт і любоў, узаемападтрымку і згоду.

Міру і радасці вам, дарагія землякі і госці раёна!

З надыходзячым Новым годам, з новым шчасцем!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ                                    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *