На прыпіску, год нараджэння 1998!

У адпаведнасці з арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні прыпіскі грамадзян 1998 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна ў студзені-красавіку 2014 года. Прыпіска грамадзян мужчынскага полу, якія своечасова не прыпісаліся да прызыўнога ўчастка, будзе ажыццяўляцца на працягу 2014 каляндарнага года. Месца правядзення прыпіскі – памяшканне прызыўнога пункта раённага ваеннага камісарыята.

Грамадзянам, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 31 снежня 1998 года і пражываюць па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі раёна, і якія не атрымалі павестку аб яўцы на прыпіску, а таксама грамадзянам старэйшага прызыўнога ўзросту, якія па розных прычынах прыпіску не прайшлі раней, неабходна з’явіцца ў ваенкамат (г. Ляхавічы, вул. Чкалава,8) у тэрмін да 31 снежня 2014 года з дакументамі, што сведчаць асобу.

Рашэннем райвыканкама кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад форм уласнасці, абавязаны своечасова выдаваць грамадзянам неабходныя даведкі, дакументы, указаныя ў персанальных павестках, а таксама аб’ектыўныя характарыстыкі і прымаць меры да своечасовага інфармавання аб яўцы іх на прызыўны пункт; для ажыццяўлення мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні прыпіскі да прызыўнога ўчастка па заяве ваеннага камісара выдзяляць у распараджэнне райваенкамата неабходную колькасць тэхнічных работнікаў і аўтамабільнага транспарту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *