З 8 па 19 студзеня на Ляхавіччыне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін

«Не поле бою».

З 8 па 19 студзеня на Ляхавіччыне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Супрацоўнікі міліцыі ў чарговы раз тлумачаць грамадзянам негатыўныя, а іншы раз і трагічныя наступствы бытавых канфліктаў, указваюць на неабходнасць своечасовага рэагавання на іх, у тым ліку і ў выпадку нежадання выносіць па-за межы канкрэтнага дома ці кватэры сямейныя праблемы.

На прафілактыку насілля ў сям’і накіраваны і інфармацыйна-кансультатыўныя сустрэчы ў працоўных калектывах з удзелам псіхолагаў, медыкаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, спецыялістаў ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Па-ранейшаму дзейнічае “прамая тэлефонная лінія” па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 2-48-37, 8-029-827-44-66 кожны можа паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем ці вядуць амаральны лад жыцця. Супрацоўнікі міліцыі правераць кожнае паведамленне і прымуць неадкладныя меры па ўхіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць падобным сітуацыям.

Аляксандр БУРБІЦКІ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *