Ляхавічанін Андрэй Цямчык – фіналіст музычнага праекта «Дэбют з аркестрам»

«Акорд з аркестрам».

У перадапошні дзень снежня ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прагучаў фінальны акорд музычнага праекта “Дэбют з аркестрам”. Сярод удзельнікаў гала-канцэрта – і саліст народнай эстраднай студыі “Экспрэс”, ляхавічанін Андрэй Цямчык.

Праект, які быў накіраваны на выяўленне таленавітай моладзі, стартаваў у сакавіку 2013 года. Больш за 60 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў прынялі ўдзел у конкурсным адборы.

19 лепшых выканаўцаў віншаваў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Ён уручыў фіналістам дыпломы і каштоўныя падарункі, пажадаў творчых поспехаў і натхнення.

А далей на сцэне панавала музыка. Пад чароўныя гукі зводнага аркестра (у складзе струннай групы народнага сімфанічнага аркестра Брэсцкага музычнага каледжа (дырыжор Людміла Жабінская) і Брэсцкага гарадскога аркестра духавой і эстраднай музыкі (дырыжор Валерый Коваль) пераможцы праекта дарылі свой талент гледачам.

У выкананні фіналіста Андрэя Цямчыка прагучала песня Давіда Тухманава на верш Роберта Раждзественскага “Прыцягненне Зямлі” ў гонар нашага славутага земляка Пятра Клімука.

Канцэрт стаў цудоўным падарункам брастчанам.

Святлана СТАЛЯРЧУК,

галоўны спецыяліст

аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *