Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

НАЗНАЧЭННЕ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, на пасаду намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Баргамон Сяргей Уладзіміравіч, які раней працаваў начальнікам Ляхавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ. Напрыканцы мінулага тыдня ляхавіцкія міліцыянеры падвялі вынікі сваёй работы за 2013 год і вызначылі задачы на гэты. У сходзе акрамя кіраўніцтва і асабовага саставу РАУС прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў і намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Валерый Пашвянчук.

СТУДЗЕНЬСКІЯ МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫ. Адбылося закрыццё ХХVІ Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», які праходзіў у Брэсце.

У фестывалі прынялі ўдзел музыканты з 10 краін. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Брэсцкі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Брэсцкае абласное музычнае таварыства.

АЛІМПІЯДЫ. З 13 па 17 студзеня на Брэстчыне праходзіць трэці этап рэспубліканскай алім-піяды па вучэбных прадметах. Удзельнічаюць у ім 1130 школьнікаў. Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марыя Саракавік, і 35 нашых юных землякоў з гарадскіх і сельскіх школ правяраюць свае веды на прадметных іспытах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *