Ля вады без бяды

Пераменлівае надвор’е: холад, дождж і лівень змяняюцца цяплом. А як толькі прыгрэла сонейка, мы спяшаемся да вады, хочацца акунуцца і пакупацца, адпачыць. Але, на жаль, часам забываем пра элементарную асцярожнасць, і, як ні сумна, штогод здараюцца трагедыі.
Яшчэ ўдосталь не накупаліся, а ўжо сумныя лічбы сведчаць, за пяць месяцаў гэтага года ў вобласці патанула 29 чалавек і з іх трое непаўналетніх, а за 15 дзён чэрвеня ахвярамі вады ўжо сталі 18 чалавек, з іх чацвёра дзяцей. На жаль, няшчасны выпадак адбыўся і ў нашым раёне: патанула дзіця ў в. Сваятычы…
Купальны сезон працягваецца, і Асвод звяртаецца да ўсіх жыхароў і гасцей горада і раёна:
— Бацькі! Не пакідайце ля вады дзяцей без нагляду. Пастаянна цікаўцеся, дзе і як яны адпачываюць. Расказвайце ім пра неабходнасць строга захоўваць элементарныя меры перасцярогі ў час адпачынку ля вады і купання.
Паважаныя грамадзяне, будзьце вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры адпачынку ля вады, памятайце: вада памылак не даруе, строга выконвайце правілы бяспекі пры купанні. Купайцеся ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. І ні кроплі алкаголю!
Марыя ЦІТКО, старшыня Ляхавіцкага раённага аддзялення Асвода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *