Радасны знак навагоддзя ў Ляхавічах

– Чыё нараджэнне рэгіструем – сына ці дачкі? – задала традыцыйнае пытанне начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак маладому мужчыне. Шчаслівы бацька з гонарам адказаў:

– У нас у сям’і двойня – хлопчыкі!

Радасная падзея ў сям’і ляхавічан Ігара і Анастасіі Сліваў адбылася ў апошні дзень 2013 года, а зарэгістравана напярэдадні старога Новага года. Першы хлопчык, якога назвалі Дзмітрый, нарадзіўся ў 11 гадзін 20 хвілін, Дзяніс – на хвіліну пазней.

У мінулым годзе ў дзвюх сем’ях гараджан-ляхавічан прыбавілася адразу па двое дзетак.

Не менш шчаслівымі адчуваюць сябе і бацькі, якія першымі ў гэтым годзе атрымалі пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці. 2 студзеня ў сям’і Кавальчукоў нарадзілася дачушка Даша. Цяпер гэта сям’я мнагадзетная, як і сям’я Траяноўскіх, у якіх 6 студзеня з’явілася на свет таксама дзяўчынка – яе назвалі Яўгенія.

Як расказала Людміла Палтарак, у студзені аддзелам загса выдадзена 3 пасведчанні аб нараджэнні трэцяга дзіцяці ў сям’і.

Усяго на Брэстчыне ў мінулым годзе нарадзілася 5015 неўмалят, з якіх 254 – у Ляхавіцкім раёне. Брэстчына пацвердзіла статус самай спрыяльнай у дэмаграфічным сэнсе вобласці.

Галіна КАНЬКО.

One thought on “Радасны знак навагоддзя ў Ляхавічах

  • 22/01/2014 в 16:28
    Permalink

    Может с открытием новой поликлиники будет в Ляховичах и роддом? Глядишь, и тройня появится!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *