Дысцыпліна – крыніца бяспекі

Бяспека на дарозе залежыць ад дысцыплінаванасці ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і пачынаецца з усведамлення кожным з іх значнасці і важнасці сваіх учынкаў, дзеянняў для жыцця і здароўя ўсіх навакольных.
Паважаныя вадзіцелі! Кіруючы транспартным сродкам, праяўляйце асаблівую ўвагу каля населеных пунктаў, пры праездзе перакрыжаванняў і пешаходных пераходаў, дзе магчыма з’яўленне на праезнай частцы пешаходаў і веласіпедыстаў. Асабліва пільнай увага павінна быць у вячэрні і начны час, на неасветленых участках дарог.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кожны пешаход на нерэгулюемым пешаходным пераходзе мае права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі. Пераходзіць праезную частку ён павінен, пераканаўшыся, што аўтамабілі спыніліся.
У цёмны час сутак пешаходу неабходна пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
На жаль, выпадкі, калі маладыя людзі, не маючы вадзіцельскага пасведчання, садзяцца за руль, зусім не рэдкасць. Бяспечныя непаўналетнія ва-дзіцелі неапраўдана рызыкуюць не толькі сваім жыццём, але і бяспекай іншых людзей. Часам гэта адбываецца з маўклівай згоды бацькоў, якія самі аддаюць дзецям ключы ад аўтамабіля.
ДАІ нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае вадзіцельскага пасведчання, а таксама за перадачу кіравання асобе, якая не мае права кіравання, накладаецца штраф ад 5 да 20 базавых велічынь. А за тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля прымянення адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, давядзецца заплаціць ужо ад 20 да 50 БВ.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *