Ляхавічы: да ведама грамадзян

Згодна з пунктам 28 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2005 № 565 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін” Ляхавіцкім райвыканкамам з 1 лютага да 1 мая ўдакладняюцца даныя, якія з’яўляюцца падставай знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Зверка чаргі праводзіцца для тых, хто ўжо стаіць на ўліку. Яе мэта – пералічыць усіх, хто мае права знаходзіцца на чарзе, і выкрасліць лішніх.

У сувязі з гэтым грамадзянам, якія стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, неабходна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама (кабінет 210) і прадаставіць наступныя дакументы:

– копіі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян, пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, прымаемых на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

– даведкі аб жылых памяшканнях, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям’і, у населеным пункце па месцы падачы заявы аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія выдаваліся тэрытарыяльнай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю на ўсіх членаў сям’і і на дзявочае прозвішча жонкі (мужа);

– даведка аб займаемым у даным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям’і, выдадзеная арганізацыяй, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або арганізацыяй, якая прадастаўляе жылое памяшканне (ЖКГ, ЖБСК);

Грамадзяне, якія не прадаставілі вышэйуказаныя дакументы ў тэрмін да 1.04.2014, будуць зняты з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *