Сусветны дзень снегу па-ляхавіцку

Мароз і сонца, і цудоўны настрой. Вельмі дарэчны атрыбут такой “кампаніі” – лыжы. У гэтым перакананы і ў сям’і ляхавічан Шастакоў. Яе спартыўны лідар – мама Таццяна, якая працуе выкладчыкам фізвыхавання ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы. На спартакіядзе працоўных калектываў, што прайшла ў мінулую суботу на стадыёне “Колас” у райцэнтры, Таццяна лідзіравала ў лыжных гонках з масавым стартам, а разам з дачкой Алінай – вучаніцай СШ №2 – і ў сямейнай эстафеце.

Лыжная прагулка – адзін з самых цудоўных спосабаў здаровага правядзення вольнага часу. І яшчэ ёсць магчымасць паспытаць гэта на сабе!

На здымку: Таццяна і Аліна Шастак.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *