Школьны расклад

У сувязі з моцнымі маразамі рашэнне аб спыненні заняткаў у навучальных установах прымаюць мясцовыя органы ўлады, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Юлія Ваніна.

Паводле слоў прэс-сакратара, усё залежыць ад магчымасці падвозу вучняў да навучальнай установы. Пры неспрыяльных умовах надвор’я (ураган, тэмпература атмасфернага паветра мінус 25 градусаў і ніжэй пры скорасці ветру большай за 2 метры ў секунду) можа быць прынята рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу, у першую чаргу для вучняў 1-4 класаў. Дашкольным установам у моцныя маразы рэкамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры. Заняткі па фізкультуры ў школьнікаў у такое халоднае надвор’е таксама праводзяцца толькі ў спартзалах.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *