МАКСІФОН:размаўляй з задавальненнем

2014 год для тэлефонных абанентаў аграгарадка Конькі пачаўся з выдатнай прапановы ад раённага вузла электрычнай сувязі. Цяпер кожны жадаючы можа стаць карыстальнікам такіх папулярных паслуг як скорасны інтэрнэт byfly і інтэрактыўнае тэлебачанне Zala. І ўсё – дзякуючы пастаяннай і планамернай мадэрнізацыі абсталявання для паляпшэння якасці сувязі і пашырэння спектра магчымасцей. Сімвалічна, што такая паслуга пачала дзейнічаць менавіта ў Год гасціннасці: цяпер, як гаворыцца, не сорамна і перад гасцямі ўключыць тэлевізар і выбіраць шматлікія каналы, якія прапануе Zala.

Дарэчы, у хуткім часе, як запэўніў начальнік РВЭС Анатолій Лукашэвіч, такая магчымасць з’явіцца і ў абанентаў вёскі Ураджайная.

Увогуле РВЭС пастаянна радуе сваіх шматлікіх кліентаў новымі сучаснымі відамі паслуг. Пры гэтым улічваюцца запатрабаванні розных катэгорый грамадзян.

Вашы дзеці актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, і вы жадаеце абмежаваць іх ад экстрэмізму і жорсткасці ў сусветнай павуціне, прапаганды алкаголю і наркотыкаў, інфармацыі толькі для дарослых? Тады паслуга “Бацькоўскі кантроль” ад byfly прадугледжана менавіта для вас. Яна заклікана абараніць вас і вашых блізкіх ад непажаданай інфармацыі. Прынцып дзейнасці даволі просты: блакіруецца ці фільтруецца непажаданы сайт у базе даных спецыяльнай сістэмы (усяго там налічваецца больш за 100 мільёнаў сайтаў). Прычым, паслугу ў любы момант можна адключыць ці ўключыць. Аплата бярэцца толькі за той перыяд, калі паслугай карысталіся. Падключыцца да паслугі “Бацькоўскі кантроль” можна ў сэрвісным цэнтры Бэлтэлекама ці самастойна праз кабінет карыстальніка. Даступна гэта ўсім абанентам byfly (акрамя лінейкі “Мабіл”).

Хто любіць размаўляць па тэлефоне і пры гэтым лічыць уласныя грошы, напэўна, зацікавіцца паслугай Белтэлекама “Максіфон”. Яна дазваляе рабіць і прымаць званкі, у тым ліку міжнародныя і міжгароднія, са стацыянарнага камп’ютара ці мабільнага тэлефона па прывабных тарыфах. “Максіфон” – гэта паслуга тэлефаніі па ІР-пратаколу, якая забяспечвае галасавыя і іншыя спосабы сувязі праз інтэрнэт. Усе магчымасці “Максіфона” даступныя незалежна ад таго, знаходзіцца абанент на тэрыторыі Беларусі ці за яе межамі. Кантраляваць стан асабовага рахунка, папаўняць яго, мяняць тарыфны план, сачыць за статыстыкай карыстання паслугай можна таксама праз кабінет карыстальніка. Для падключэння “Максіфона” неабходна заключыць дагавор з РВЭС і скачаць праграмны дадатак на мабільны тэлефон ці дамашні камп’ютар.

Акцыя “Новы год з анлайн-ТВ”, якая праходзіць з 20 снежня 2013 года па 19 лютага 2014 года, – таксама цікавая прапанова. Усе абаненты паслуг byfly, у тым ліку і новыя, атрымаюць права на гэты перыяд карыстацца паслугай анлайн-ТВ бясплатна на працягу месяца з моманту яе падключэння. Стаўшы карыстальнікам гэтай паслугі, можна глядзець тэлевізійныя каналы (прапануецца пакет з 26 каналаў) праз інтэрнэт, што даволі зручна ў тых сем’ях, дзе адзін тэлевізар, і заўсёды ўзнікае дылема: які канал глядзець.

Зацікавіліся? Тады спяшайцеся ў РВЭС. Прафесіяналы-сувязісты дапамогуць прыняць вам правільнае рашэнне.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *